| Источник

Вытокі

Обряд «Тянуть Коляду на дуба» деревни Новости Березинского района и традиции закладного ткачества красно-белых полотенец  деревни Семежево Копыльского района признаны нематериальным культурным наследием Беларуси.

Об этом сообщил заведующий отделом традиционного искусства Минского областного центра народного творчества Виталий Касперович, передает корреспондент БЕЛТА.
Такое решение принято недавно на заседании научно-методического совета по вопросам историко-культурного наследия. Традиционный обряд «Тянуть Коляду на дуба» завершает рождественские гуляния. Его обновили в 1990-х годах и с тех пор проводят ежегодно. Обряд не умирает благодаря местному народному обрядовой коллектива. Собрано множество фото-, видео-, аудиоматериалов.
Начинается действо обычно с украшения Рождество (в зависимости от местных традиций это либо колесо от телеги, на котором располагается сена и горшок с кутьей, либо сноп, или барана). Затем веселая процессия направляется к высокому дереву, на котором участникам обряда надо повесить или посадить Коляду на дуб — от грома и чтобы аисты селились. В некоторых деревнях сохранились обычаи разбивать палками глиняный горшок с кутьей так, чтобы каша разлетелась в разные стороны как можно дальше — к хорошему урожаю. Это жертва природным стихиям и душам предков. В отдельных местностях поджигают сено и таким образом зовут весну.
Традиции залоговой ткачества в деревне Семежево сохранились с давних времен, хотя такая техника была раньше распространена не только в Минской, но и в Гомельской, Могилевской областях. С XIX века другие регионы отошли от этой методики, на Копыльшчыне же она применялась вплоть до 80-х годов XX века. Конечно более 20 образцов, сотканных местными мастерицами вручную. Сейчас традиции продолжают в школе ткачества, которая создана в Семежево по совместному проекту ЕС и ПРООН «Устойчивое развитие на местном уровне».
Ранее в Минской области статус историко-культурной ценности присвоены колядному обряда «Цари» деревни Семежево Копыльского района (он внесен и в Список нематериального культурного наследия ЮНЕСКО), коллективом «Глубокие источники» деревни Закальное, «Паваляки» деревни Обчин, «Журавушка» деревни Яминск Любанского района, обряда «Щедрец» деревни Рог Солигорского района. Проводится большая работа по популяризации, исследованию и сохранению фольклорно-этнографической наследия, творческие коллективы развернули концертную деятельность как в районах, области, так и за рубежом.
К 2015 году Список нематериального историко-культурного наследия Беларуси может восполнить также технология плетения поясов деревни Саковщина Воложинского района, народная проза сказочницы Лидии Михайловны Цыбульская из села Могильно Узденского района. Наиболее перспективными для получения статуса историко-культурной ценности в ближайшем будущем являются такие объекты, как «Ланская кадриль» (танец, характерный для деревни Лань Несвижского района), Будславский фестиваль (Мядельский район), обряд вызова дождя (Логойский район) .

 

Оригинал статьи:

 

Абрад «Цягнуць Каляду на дуба» вёскі Навіны Бярэзінскага раёна і традыцыі закладнога ткацтва чырвона-белых ручнікоў вёскі Семежава Капыльскага раёна прызнаныя нематэрыяльнай культурнай спадчынай Беларусі.

Пра гэта паведаміў загадчык аддзела традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці Віталь Каспяровіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Такое рашэнне прынята нядаўна на пасяджэнні навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны. Традыцыйны абрад «Цягнуць Каляду на дуба» завяршае калядныя гулянні. Яго абнавілі ў 1990-х гадах і з таго часу праводзяць штогод. Абрад не памірае дзякуючы мясцоваму народнаму абрадаваму калектыву. Сабрана мноства фота-, відэа-, аўдыёматэрыялаў.

Пачынаецца дзейства звычайна з ўпрыгожвання Каляды (у залежнасці ад мясцовых традыцый гэта альбо кола ад воза, на якім размяшчаецца сена і гаршчок з куццёю, альбо сноп, альбо барана). Затым вясёлая працэсія накіроўваецца да высокага дрэва, дзе ўдзельнікам абраду трэба павесіць або пасадзіць Каляду на дуб — ад грому і каб буслы сяліліся. У некаторых вёсках захаваліся звычаі разбіваць палкамі гліняны гаршчок з куццёю так, каб каша разляцелася ў розныя бакі як мага далей — да добрага ўраджаю. Гэта ахвяра прыродным стыхіям і душам продкаў. У асобных мясцовасцях падпальваюць сена і такім чынам клічуць вясну.

Традыцыі закладнога ткацтва ў вёсцы Семежава захаваліся з даўніх часоў, хоць такая тэхніка была раней распаўсюджаная не толькі ў Мінскай, але і ў Гомельскай, Магілёўскай абласцях. З XIX стагоддзя іншыя рэгіёны адышлі ад гэтай методыкі, на Копыльшчыне ж яна ўжывалася аж да 80-х гадоў XX стагоддзя. Вядома больш за 20 узораў, вытканых мясцовымі майстрыхамі ўручную. Цяпер традыцыі працягваюць у школе ткацтва, якая створана ў Семежава па сумесным праекце ЕС і ПРААН «Устойлівае развіццё на мясцовым узроўні».

Раней у Мінскай вобласці статус гісторыка-культурнай каштоўнасці прысвоены каляднаму абраду «Цары» вёскі Семежава Капыльскага раёна (ён унесены і ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА), калектывам «Глыбокія крыніцы» вёскі Закальнае, «Павалякі» вёскі Обчын, «Журавушка» вёскі Ямінск Любанскага раёна, абраду «Шчадрэц» вёскі Рог Салігорскага раёна. Праводзіцца вялікая праца па папулярызацыі, даследаванню і захаванню фальклорна-этнаграфічнай спадчыны, творчыя калектывы разгарнулі канцэртную дзейнасць як у раёнах, вобласці, так і за мяжой.

Да 2015 года Спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі можа папоўніць таксама тэхналогія пляцення паясоў вёскі Сакаўшчына Валожынскага раёна, народная проза казачніцы Лідзіі Міхайлаўны Цыбульскай з вёскі Магільнае Уздзенскага раёна. Найбольш перспектыўнымі для атрымання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці ў найбліжэйшай будучыні з’яўляюцца такія аб’екты, як «Ланская кадрыля» (танец, характэрны для вёскі Лань Нясвіжскага раёна), Будслаўскі фэст (Мядзельскі раён), абрад выкліку дажджу (Лагойскі раён).

Па матэрыялах http://www.prof-press.by/

Фото по теме:

Белорусские мастерицы до сих пор умеют пользоваться старинным ткацким станком

Белорусские мастерицы до сих пор умеют пользоваться старинным ткацким станком


Комментарии: (0)

Оставить комментарий

Представьтесь, пожалуйста